Упраўленне арганізацыйна-кадравай работы
Начальнік упраўлення – Філатаў Сяргей Віктаравіч
тел. (8-017) 368-07-60
Намеснік начальніка ўпраўлення – Ларыненка Яўген Iгаравіч
тел. (8-017) 368-79-15
Загадчык групы справаводства – Бубневiч Валерый Мар'янавіч
тел. (8-017) 368-83-53
Палажэнне аб упраўленні арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2025 г. № 54).
Упраўленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (далей - Дзяржкамваенпрам), створаным у мэтах арганізацыі ў Дзяржкамваенпраме:
паўсядзённай дзейнасці;
дакументацыйнага забеспячэння;
дзейнасці калегіі;
разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей – звароты грамадзян), правядзення асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём), прамых тэлефонных ліній, ажыццяўлення метадычнага кіраўніцтва па гэтых пытаннях у арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама (далей - арганізацыі);
рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама ў галіне аховы працы ў цэнтральным апараце Дзяржкамваенпрама і арганізацыях;
ажыццяўлення дзяржаўных закупак.
Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца:
арганізацыя і забеспячэнне паўсядзённай дзейнасці ў Дзяржкамваенпраме;
дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці Дзяржкамваенпрама;
арганізацыя ў Дзяржкамваенпраме:
дзейнасці калегіі;
разгляду зваротаў грамадзян і правядзенні асабістага прыёму;
ідэалагічнай і выхаваўчай работы;
рэалізацыя:
дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на якаснае фарміраванне, эфектыўнае выкарыстанне і развіццё кадравага патэнцыялу цэнтральнага апарата Дзяржкамваенпрама і арганізацый, у адпаведнасці з задачамі, функцыямі і паўнамоцтвамі Дзяржкамваенпрама;
у межах прадстаўленых правоў і паўнамоцтваў дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы;
ажыццяўленне ва ўстаноўленым парадку закупак тавараў (работ, паслуг) для патрэб Дзяржкамваенпрама за кошт грашовых сродкаў, прадугледжаных каштарысам расходаў на ўтрыманне Дзяржкамваенпрама на адпаведны фінансавы год.



Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак пра банкруцтва
Ваенны інфармацыйны партал Міністэрства абароны
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24"
Прававы форум Беларусі