Сектар кіравання дзяржаўнай уласнасцю
Начальнік сектара – Лабоцкая Іна Аркадзьеўна
тел. (8-017) 368-90-85
тел/факс (8-017) 374-02-58
Палажэнне аб сектары кіравання дзяржаўнай уласнасцю Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2021 г. № 125).
Сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (далей – Дзяржкамваенпрам), створаным у мэтах каардынацыі дзейнасці арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама (далей – арганізацыі Дзяржкамваенпрама), па пытаннях забеспячэння эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, а таксама нерухомай маёмасці гаспадарчых таварыстваў, акцыі Рэспублікі Беларусь якіх перададзены ва ўпраўленне Дзяржкамваенпарма.
Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на эфектыўнае кіраванне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю ў арганізацыях Дзяржкамваенпрама;
каардынацыя дзейнасці гаспадарчых таварыстваў па забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання імі нерухомай маёмасці;
забеспячэнне рэалізацыі мерапрыемстваў у межах кампетэнцыі сектара па кіраванні прыналежнымі Рэспубліцы Беларусь і перададзенымі ва ўпраўленне Дзяржкамваенпрама акцыямі (долямі ў статутных фондах).



Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак пра банкруцтва
Ваенны інфармацыйны партал Міністэрства абароны
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24"
Прававы форум Беларусі